Сярод “партызанаў”, прызваных на сёлетнія вучэнні, ухілістаў не было

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Нагадаем, у Беларусі завяршыліся ваенныя вучэнні.
У іх прынялі ўдзел больш за 2 тысячы вайскоўцаў запасу. На думку прадстаўніка Мінабароны, ухілістаў не было, таму што да прызыўнікоў ужываўся індывідуальны падыход.

“Гэтае мерапрыемства ажыццяўляецца ў планавым парадку. Да кожнага чалавека падыходзяць індывідуальна. Праводзіцца цыкл размоў, падчас якіх высвятляецца магчымасць іх удзелу ў навучальных зборах. У нас не зафіксавана ніводнай адмовы прыняць удзел у вучэннях”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі