Сярод суседзяў украінцы найлепш ставяцца да Польшчы, найгорш — да Беларусі
![Украіна змагаецца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/414044903_709559488023799_7669808507396571467_n.jpg.webp?itok=LYVl2ssP)
Украіна змагаецца / facebook.com/GeneralStaff.ua
Сярод суседзяў украінцы найлепш ставяцца да Польшчы, найгорш — да Беларусі. Сацыялагічнае апытанне было праведзена ў снежні 2023 года фондам "Дэмакратычныя ініцыятывыя" разам з сацыялягічнай службай Цэнтра Разумкова.
57,6% апытаных негатыўна ставяцца да Беларусі, якой кіруе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, 20,5% — хутчэй негатыўна, 12,4% — нейтральна. Найбольш пазітыўна ўкраінцы ставяцца да Польшчы — агулам больш за 66%. Расіі ў апытанні не было. Вясной 2023-га негатыўна да РБ ставіліся больш за 80% рэспандэнтаў (крыху больш, чым цяпер).
Стаўленне ўкраінцаў да Беларусі рэзка змянілася пасля 24 лютага 2022-га, калі рэжым Лукашэнкі стаў саўдзельнікам краіны-агрэсара.
Калісьці Аляксандр Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам ва ўкраінцаў. Аднак ужо з 2019-га сітуацыя змянілася. Падзеі 2020-га ў Беларусі, рэпрэсіі, а пасля і вайна ва Украіне канчаткова пахавала сімпатыі ўкраінцаў да Лукашэнкі. Ужо вясной 2022-га да яго негатыўна адносіліся 96% апытаных украінцаў.
![Сярод суседзяў украінцы найлепш ставяцца да Польшчы, найгорш — да Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Apat.jpg.webp?itok=t8v8Bsls)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.