Сярод затрыманых у нядзелю — сыны былога прэс-сакратара МУС

Затрыманні падчас Маршу Волі / TUT.BY
Затрыманні падчас Маршу Волі / TUT.BY

У спісах затрыманых на нядзельным Маршы Волі апынуліся сыны былога прэс-сакратара МУС Дзмітрыя Партона. Спісы публікуюць праваабаронцы.

Партон на пачатку 2000-х узначальваў прэс-службу міліцэйскага ведамства, зараз працуе намеснікам генеральнага дырэктара агенцтва "Мінск-Навіны". Ягоным сынам 27 і 20 гадоў, старэйшы працуе ў IT. Братоў затрымалі, калі яны проста ішлі на стаянку, распавялі "Нашай ніве" іх родныя.

Усяго, паводле звестак праваабаронцаў, на Маршы Волі было затрымана 315 чалавек. Такі ж парадак затрыманых называюць і ў ГУУС Мінгарвыканкама. "За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 6 снежня ў Менску затрыманыя больш як 300 грамадзян", цытуе прэс-службу мінскай міліцыі агенцтва БЕЛТА.

Падчас пратэстных акцый у Гродне былі затрыманыя журналісты БелаПАН Марына Харэвіч і Сяргей Людкевич. Тры гадзіны іх пратрымалі ў РУУС, а затым адпусцілі без складання пратаколаў.

Таксама сярод затрыманых 6 снежня — паэт і музыка Улад Лянкевіч, акцёр "Беларускага свабоднага тэатра" Аляксей Сапрыкін,  хірург Артур Ермаркевич, дырэктар трэнінгавай цэнтра "Квадратны апельсін" Васіль Пронь.

Як мінімум шасцярым затрыманым у Менску спатрэбілася дапамога медыкаў, паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты". Аднаго забралі ў РПНЦ траўматалогіі і артапедыі, яшчэ траіх з траўмамі павезлі ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу. У аднаго з траўміраваных медыкі выявілі "глыбокія і вялікія раны ногі" ад гумавай кулі.

Среди задержанных в воскресенье — сыновья бывшего пресс-секретаря МВД

У нядзелю ў Мінску прайшоў Марш Волі. Як і тыдзень таму ўдзельнікі прайшлі па сваіх мікрараёнах лакальнымі шэсцямі. Калі меркаваць па даступным фота- і відэаматэрыялам, то ў шэрагу мікрараёнаў ўдалося сабраць досыць буйныя калоны. У такіх месцах сілавікі ладзілі разгон і затрымлівалі людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі