Журналістаў "БелаПАН", затрыманых у Горадні, адпусцілі
Падчас акцыі журналістаў 3 верасня / Фота: Еўрарадыё
Карэспандэнтаў БелаПАН Марыну Харэвіч і Сяргея Людкевіча, затрыманых у Гародні, адпусцілі з міліцыі. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Журналістаў даставілі ў УУС Ленінскага раёна Гродна. Прыкладна праз тры гадзіны іх адпусцілі з аддзялення без складання пратаколаў.
Па старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, "гвалту не было". Прычыны затрымання ім не тлумачылі.
У Гародні сёння праходзіла лакальныя акцыі пратэсту пад назвай "Марш Свабоды".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.