Сярод затрыманых у Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы могуць быць і беларусы

Затрыманыя меркавана адсочвалі з дапамогай відэакамер ваенныя грузы для Украіны / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Затрыманыя меркавана адсочвалі з дапамогай відэакамер ваенныя грузы для Украіны / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі сёння пацвердзіў, што ў краіне ліквідаваная расійская шпіёнская сетка. Учора пра гэта пісалі СМІ.

Са слоў Каміньскага, Служба ўнутранай бяспекі затрымала 9 чалавек. Іх падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі. Усе гэтыя людзі выхадцы з краін, якія знаходзяцца за ўсходняй мяжой Польшчы. Шэсць чалавек, паводле слоў міністра, суд адправіў пад варту. Ім ужо выставілі абвінавачанне ў шпіянажы і ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. У дачыненні да яшчэ траіх вядзецца крымінальны пераслед.

Паводле слоў Каміньскага, факты паказваюць на тое, што гэтыя людзі спрабавалі кантраляваць чыгуначныя маршруты на тэрыторыі Польшчы. Іх задачай было выяўляць, маніторыць і дакументаваць перавозкі зброі для Украіны.

Беларускія прапагандысцкія каналы пішуць, што сярод затрыманых па падазрэнні ў шпіянажы ў Польшчы ёсць і трое грамадзян Беларусі: двое маладых людзей Марыя Мядзведзева і Уладзіслаў Пасміцюха, а таксама Мікалай Маскаленка, 1971 г. н.

На прапагандысцкім рэсурсе апублікаваныя відэазвароты людзей, якія прадстаўляюцца сваякамі падазраваных. Яны адпрэчваюць усе абвінавачанні. Кажуць, што Марыя Мядзведзева з'ехала ў Польшчу на вучобу, Уладзіслаў Посміцюха паехаў да каханай дзяўчыны, а Мікалай Маскаленка зрабіўся ахвярай правакацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі