Сын армянскага алігарха хаваецца ў Беларусі ад следства

Нвер Царукян (злева) і яго бацька Гагік

Нвер Царукян (злева) і яго бацька Гагік / фота з сацсетак

На тэрыторыі Беларусі ад следства хаваецца Нвер Царукян, сын армянскага алігарха Гагіка Царукяна. Яго адвакат назваў гэта "камандзіроўкай", піша reform.news са спасылкай на армянскія СМІ.

Царукян — фігурант справы наконт хуліганства і разбою ў казіно. Па ёй праходзяць пяць чалавек, трое затрыманыя. Здарэнне адбылося ўначы 26 кастрычніка ў казіно "Космас" у Ерэване. Паміж супрацоўнікамі казіно і Нверам Царукянам з целаахоўнікамі ўзнік канфлікт, які перарос у бойку, а потым раздаліся стрэлы.

Дарэчы, Нвер Царукян праходзіў па крымінальнай справе і ў 2019 годзе. Тады былі забітыя два чалавекі і яшчэ сем атрымалі раненні. Сваякі аднаго з загінулых сцвярджалі, што адным са стралкоў быў сын армянскага алігарха. Аднак адвакат Царукяна абверг гэтае абвінавачванне, і ніякіх афіцыйных абвінавачванняў яму не выстаўлялі.

Гагік Царукян, бацька Нвера, мае добрыя сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларуская амбасада ў Арменіі размяшчаецца па суседстве з асабняком Царукяна. У студзені 2024-га ў госці да Царукяна як кіраўніка алімпійскага камітэта Арменіі прыязджаў Віктар Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі