Арменія выпусціла ў ЗША амерыканца, якога абвяшчалі ў вышук у РФ

Адпачынак амерыканца ў Арменіі зацягнуўся на тры гады (ілюстрацыйнае фота)

Адпачынак амерыканца ў Арменіі зацягнуўся на тры гады (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Арменія выпусціла ў ЗША амерыканца, якога абвяшчалі ў вышук у РФ, паведамляе "Голас Амерыкі". Да гэтага Эрык Томас Крымер на працягу трох гадоў не мог пакінуць тэрыторыю Арменіі. Аднак Расіі яго не выдавалі.

Крымера затрымалі ў Маскве ў красавіку 2017 года і абвінавацілі ў захоўванні наркотыкаў. Сам ён сцвярджаў, што іх яму падкінулі паліцэйскія, якія патрабавалі 500 тысяч расійскіх рублёў за спыненне крымінальнай справы. Пазней грамадзяніна ЗША адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, і ён змог паляцець на радзіму. Аднак РФ аб'явіла яго ў міждзяржаўны вышук. І калі ў 2021-м Эрык Томас Крымер прыехаў у Арменію на адпачынак, яго затрымалі.

Доўгі час улады Арменіі не маглі вырашыць, што рабіць з амерыканцам. Яны не хацелі псаваць дачыненні з ЗША. У выніку Крымер затрымаўся ў Арменіі на некалькі гадоў. Летась ён падаваў заяву на прадастаўленне яму ў гэтай краіне палітычнага прытулку, але атрымаў адмову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі