Сын Чыжа патрабуе аднавіць пастаўкі тавараў у гіпермаркеты ProStore (дакумент)
Сын арыштаванага алігарха Юрыя Чыжа звярнуўся да гендырэктара "Гроднамясамалпрама". Сяргей Чыж просіць, каб холдынг аднавіў пастаўкі прадукцыі ў сетку гіпермаркетаў ProStore. Гэта вынікае з ліста, які абнародаваў сайт charter97.org.
Сяргей Чыж падкрэслівае, што такое даручэнне было дадзена Мінсельгасхарчу, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам" і "Беллегпрам", аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму. Ён абяцае пагасіць пратэрмінаваную запазычанасць.
Як паведамлялася раней, пасля арышту Юрыя Чыжа сетка гіпермаркетаў ProStore стала адчуваць сур'ёзныя праблемы з пастаўкамі тавараў: паліцы ў крамах рэзка апусцелі.
Таксама паведамлялася, што некаторыя з пастаўшчыкоў нават падалі ў суд на кампанію Чыжа.
Міністэрства гандлю: Да супермаркетаў ProStore прэтэнзій пакуль няма
Пастаўшчык: “Уся запазычанасць ProStore перад намі пратэрмінаваная”