Сына Муамара Кадафі прысудзілі да смерці

Лівійскі суд вынес смяротныя прысуды дзевяці прыхільнікам зрынутага прэзідэнта Муамара Кадафі. У іх ліку яго сын Сейф аль-Іслам, перадае BBC. Сярод прысуджаных да расстрэлу — таксама экс-прэм'ер Багдадзі аль-Махмуд і кіраўнік лівійскай выведкі Абдала ас-Сінусі.

Усіх іх прызналі вінаватымі ў ваенных злачынствах у 2011 годзе. Тады ў Лівіі ішла грамадзянская вайна, падчас якой апазіцыйныя сілы пры ваенным ўмяшанні NATO паступова ўсталявалі кантроль над краінай.

Сейф аль-Іслам Кадафі хацеў, каб яго справу перадалі на разгляд Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Гаага накіроўвала ў Трыпалі некалькі запытаў наконт экстрадыцыі сына Кадафі, але ўлады Лівіі кожны раз адмаўлялі ў запыце.

Фота: topwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі