Сёлета ў Беларусі найчасцей за ўсё падраблялі долары і расійскія рублі

Сёлета ў Беларусі найчасцей за ўсё падраблялі долары і расійскія рублі

Нацбанк абнародаваў статыстыку па выяўленых у І квартале 2017 года грашовых падробках. За першыя тры месяцы года банкаўскія работнікі выявілі 270 падробак, прычым толькі адна з іх была манета, астатнія — купюры. 

Найбольшую долю сярод падробак складаюць долары ЗША — 43,7%. Больш за 35% выяўленых падробак — расійскія рублі. Падробленыя еўра — гэта толькі 12,6%. Найменшую долю сярод падробак займаюць беларускія рублі — 5,9%.

У параўнанні з І кварталам 2016 года колькасць падробленай замежнай валюты істотна вырасла: падробленых расійскіх рублёў выявілі больш на 47,8%, падробных еўра — на 41,7%. Колькасць падробленых беларускіх рублёў павялічылася на 13 банкнот. А вось колькасць фальшывых долараў скарацілася — на 29,8%.

Самая папулярная ў фальшываманетнікаў купюра сярод амерыканскай валюты — 100 долараў: доля такіх фальшывак — 96,6%. Сярод расійскай валюты найчасцей падрабляюць купюры ў 5000 і 1000 рублёў. А сярод еўра лідарства па падробках трымае купюра ў 50 еўра — 64,7%. 

48,1% усіх фальшывак былі выяўленыя ў Мінску, у абласцях — у прамежку 3,7-18,9%. Падробленыя грошы былі выяўленыя ў 25 населеных пунктах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі