Сёння Лукашэнка наведвае Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Кіраўнік дзяржавы адкажа на пытанні студэнтаў і выступіць на тэму "Беларусь у кантэксце сучаснай цывілізацыі: мэты і перспектывы развіцця".
Сустрэча пройдзе ў форме калоквіюма.
Візіт у Магілёў прымеркаваны да 100-годдзя ўніверсітэта, гістарычны факультэт якога ў 1975 годзе скончыў Аляксандр Лукашэнка.