Сёння мінскае "Дынама" гуляе з "Шахцёрам", а "Днепр" — з "Гомелем"

Шэсць матчаў 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у нядзелю. Мінскае "Дынама", якое займае другое месца ў турнірнай табліцы і з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на "срэбра", згуляе з салігорскім "Шахцёрам", які займае 6-е месца і прэтэндуе на бронзавыя медалі. Магілёўскі "Днепр", які займае трэцяе месца, прымае на сваім полі "Гомель". У іншых матчах сустракаюцца: "Дынама" (Брэст) — "Віцебск", "Нёман" (Гродна) — "Граніт" (Мікашэвічы), "Мінск" — "Тарпеда" (Жодзіна), "Смаргонь" — МТЗ-РІПА.

У панядзелак адбудзецца матч БАТЭ — "Нафтан".

Турнірную табліцу чэмпіянату можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі