Сёння пачынаецца Пяты Усебеларускі народны сход

Сёння пачынаецца Пяты Усебеларускі народны сход

22 чэрвеня ў сталіцы пачынаецца Пяты Усебеларускі народны сход. Яго дэлегаты абмяркуюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады, апублікаванай напярэдадні.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тысячы чалавек. Як паведамляе агенцтва БелТА, на форуме збяруцца прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, вайскоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і пенсіянеры.

Дэлегатамі форуму стануць таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. На Усебеларускі народны сход запрошаны каля 150 гасцей, у тым ліку амаль 100 ― з-за мяжы. Завершыцца сход 23 чэрвеня.

Сёння пачынаецца Пяты Усебеларускі народны сход

Што будзе ў падарункавым партфелі дэлегата Усебеларускага сходу?

Калі падарункі будуць не таннейшыя, чым у дэлегатаў папярэдняга сходу, гасцей не паселяць па хостэлах і сталічных сваяках, а артысты не адмовяцца ад ганарараў, то толькі гэтыя выдаткі ў суме даюць нам лічбу, большую за мільён долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі