Сёння пройдуць таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы, адмененыя ўчора
Пасля "чорнай" пятніцы будуць устаноўленыя новыя курсы валют.
У суботу, 20 снежня, пройдуць таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Як паведамляла Еўрарадыё, учора іх адмянілі і перанеслі на сёння.
Нагадаем, у пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыццё валюты. Як мяркуецца, ён будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года.
“Чорная” пятніца: на пакупку долара ўвялі камісію ў 30% — храналогія
Фота — Reuters