Сёння ў Беларусі праходзіць "адзіны дзень галасавання"

Дзень "выбараў"

Дзень "выбараў" / TASS

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. Аднак фактычна выбары пачаліся яшчэ ў аўторак. Учора Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі датэрміновага галасавання.

Паводле дадзеных чыноўнікаў, у Беларусі ўжо прагаласавала амаль 42% выбаршчыкаў ці 2,88 млн чалавек. Самая высокая яўка у Гомельскай (49,93%) і Магілёўскай (49,43%) абласцях. Далей ідуць Брэсцкая вобласць (44,72%), Віцебская (41,71%) Мінская (40,47%), і Гродзенская (39,98%). У Мінску, паводле інфармацыі ЦВК, датэрмінова прагаласавалі 30,07% выбаршчыкаў.

Адзначым, што сёлета парог яўкі на парламенцкія выбары адменены. Раней ён складаў 50%, і зараз колькі б людзей ні прыйшло на ўчасткі, выбары адбудуцца ў любым выпадку. У выбараў у мясцовыя Саветы парога яўкі не было і раней.

ДзяржСМІ паведамляюць, што за выбарамі сочаць амаль 14 тысяч назіральнікаў, аднак незалежных назіральнікаў ні ад грамадскіх арганізацый, ні ад палітычных партыяў ці груп грамадзян, ні ад АБСЕ, на ўчастках няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі