Сёння ў Мінску сустрэнецца палітычная падгрупа па Данбасе
Папярэдняе пасяджэнне падгрупы прайшло тыдзень таму — 21 ліпеня.
28 ліпеня ў Мінску пройдзе пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, інфармуе ria.ru.
Папярэдняе пасяджэнне палітычнай падгрупы адбылося 21 ліпеня. У той жа дзень прайшлі пасяджэнні астатніх падгруп і самой Кантактнай групы. Па выніках перамоваў прадстаўнікі так званых "Данецкай і Луганскай народных рэспублік" заявілі пра застой у дыялогу ў падгрупе.
Перамовы палітычнай падгрупы ў Мінску пройдуць на фоне абстрэлаў на ўсходзе Украіны, у якіх бакі абвінавачваюць адзін аднаго.
Фота: dipservicehall.by