Сёння ўрад будзе даваць справаздачу Лукашэнку пра працу эканомікі ў 2017 годзе

Сёння ўрад будзе даваць справаздачу Лукашэнку пра працу эканомікі ў 2017 годзе

2 сакавіка ўрад будзе даваць справаздачу Аляксандру Лукашэнку пра вынікі працы эканомікі ў 2017 годзе, пра тое, як забяспечваўся “ўстойлівы эканамічны рост”. На нараду да кіраўніка дзяржавы запрошанае таксама кіраўніцтва Нацбанка, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, іншых гарадскіх і раённых выканкамаў, вядучых прадпрыемстваў і банкаў, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што ў справаздачы Саўміна асаблівая ўвага будзе нададзена мерам па забеспячэнню занятасці насельніцтва, па павышэнню заробкаў і пенсій, зніжэнню інфляцыі. Удзельнікі нарады абмяркуюць перспектывы павелічэння ў бягучым годзе золатавалютных рэзерваў, скарачэння даўгоў і ўдзелу банкаўскай сістэмы ў развіцці беларускай эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі