Сёння Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе "хлопца з бензапілой"

Сёння Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе "хлопца з бензапілой"

13 чэрвеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыю па справе Улада Казакевіча, больш вядомага як "хлопец з бензапілой".

У кастрычніку 2016 года непаўналетні на той час хлопец у нецвярозым стане зайшоў у гандлёвы цэнтр "Еўропа" ў Мінску. Ён два разы стукнуў заведзенай бензапілой супрацоўніцу гандлёвага цэнтра. Калі інструмент заглух, Казакевіч дастаў прынесеную з сабой сякеру-кувалду і дабіў жанчыну. Яшчэ дзве жанчыны пры нападзе атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Затрымаць нападніка ўдалося з дапамогай выпадковых наведнікаў гандлёвага цэнтра. 

Судовы працэс па справе "хлопца з бензапілой" пачаўся 20 лютага. А 3 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яго да максімальна магчымага ў гэтым выпадку пакарання — 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На судзе Казакевіч заявіў, што хацеў забіць як мага больш людзей і каб яго застрэлілі пры затрыманні.

Казакевіча прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да забойства дзвюх і больш асобаў, замаху на забойства дзвюх і больш асобаў, забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, а таксама хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі