Сёння завяршаецца Алімпіяда ў Сочы

Мужчыны-лыжнікі паўдзельнічаюць у “каралеўскай гонцы” — марафоне на 50 кіламетраў. Фаварытамі тут лічацца нарвежцы — Марцін Ёнсруд Сундбю, Крыс Андрэ Джесперсен і Петэр Нортуг.



У бабслеі апошнім відам праграмы будуць спаборніцтвы чацвёрак: тут найбольшыя шансы на перамогу ў расіян, а іх асноўныя канкурэнты — каманда Нямеччыны.


 
На завяршэнне алімпійскай праграмы адбудзецца фінал мужчынскага хакейнага турніру. За чэмпіёнства будуць змагацца зборныя Канады і Швецыі.



Цырымонія закрыцця Гульняў-2014 пачнецца а 19.14 паводле мінскага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі