Сёння зноў сустрэнуцца мінскае "Дынама" і БАТЭ
У сераду ў Брэсце і Мінску пройдуць другія матчы 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе
29 красавіка пройдуць паўфіналы футбольнага Кубка Беларусі. У сталіцы сустрэнуцца мінскае "Дынама" і БАТЭ, якія 15 красавіка на "Барысаў-Арэне" згулялі ўнічыю 0:0 (гл. відэа). На "Трактары" матч пачнецца ў сераду ў 17.30. Адзначым, што за два тыдні каманды сустракаюцца ўжо трэці раз. У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ ў Мінску выйграла ў "Дынама" з лікам 2:0.
Брэсцкае "Дынама" прыме салігорскі "Шахцёр", пачатак а 20-й гадзіне. У першым матчы таксама была нічыя 0:0.
Фінальны паядынак за Кубак Беларусі пройдзе на полі гомельскага стадыёна "Цэнтральны" 24 траўня.
Фота: dinamo-minsk.by