Таццяне Міхайлавай, якую падазравалі ў прагулцы з парасонам, далі 15 сутак
Таццяна Міхайлава / Белсат
Затрыманай 13 траўня Таццяне Міхайлавай далі 15 сутак. Пра гэта паведаміла яе дачка.
Жанчыну падазравалі ў прагулцы з БЧБ-парасонам. Па такім жа абвінавачванні раней была асуджаная яе дачка Юлія на 25 сутак.
— Я так зразумела, што прыехалі дадому і затрымалі яе нібыта за ўдзел у прагулцы дзяўчат з парасонамі. Ну, у апошні раз яны гулялі ў белай вопратцы... Я так зразумела — што затрыманне яны звязваюць з гэтым, — распавяла Еўрарадыё дачка Таццяны Ганна.
Таццяне Міхайлавай 56 гадоў, яна шматдзетная маці. У жанчыны сямёра паўналетніх дзяцей. Юлію затрымлівалі ўжо шэсць разоў за ўдзел у акцыях.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна", Таццяна Міхайлава хварэе на фіброз лёгкіх. З-за гэтага падчас мінулага затрымання ў яе пачалася задышка ад адкрытай форткі ў камеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.