Таццяну Караткевіч зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты
Сустаршыню кампаніі "Гавары праўду" Таццяну Караткевіч зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яна балатуецца па Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска. Рашэнне аб рэгістрацыі 9 жніўня прыняла акруговая выбарчая камісія, інфармуе БелаПАН.
Па словах Караткевіч, у камісіі не было прэтэнзій да сабраных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты. Яна кажа, што ў найбліжэйшых планах яе каманды правядзенне актыўнай агітацыйнай кампаніі.
Караткевіч удзельнічала ў выбарах 2015 года ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў у Беларусі адбудуцца 11 верасня.