Талачынскія чыноўнікі абвясцілі тэндар на баян за 9000 рублёў
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Талачынскага райвыканкама абвясціў тэндар на закупку электроннага баяна. Пра гэта пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Згодна з умовамі тэндэру, набываецца "Roland FR-7XB" ці аналагічны яму інструмент. Арыенціровачны кошт закупкі складае 9000 рублёў, фінансуецца яна з мясцовага бюджэту.