Талібы плануюць адсякаць рукі за крадзяжы

Турма ў Кабуле​ / Reuters
Турма ў Кабуле​ / Reuters

Новыя ўлады Афганістан плануюць увесці такі від пакарання як адсякання рук. Так будуць наказываать злодзеяў за крадзяжы. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на аднаго з заснавальнікаў радыкальнага руху "Талібан" мулу Нуруддзіна Турабі.

Гэтая практыка ўжо ўжывалася ў Афганістане ў другой палове 90-х, калі талібы былі ва ўладзе. Тады яны ўсталявалі рэжым, заснаваны на строгім выкананні нормаў ісламу. За парушэнне правілаў каралі адсячэннем канечнасцяў, пабіваннем камянямі, праводзілі публічныя пакаранні.

Суразмоўца агенцтва — Турабі — у ранейшым ўрадзе талібаў займаў пост міністра юстыцыі. Цяпер яму даверылі кіраваць службай турмаў. Па яго словах, адсячэнне канечнасцяў мае "стрымальны эфект".

"Адсякаць рукі вельмі неабходна ў мэтах бяспекі", — патлумачыў ён заходнім журналістам. Пакуль адкрытым застаецца пытанне, ці будзе гэта пакаранне публічным. Мяркуючы па настроях новых уладаў, варыянт пакаранне на стадыёне — не выключана.

"Усе крытыкавалі нас за пакаранні на стадыёне, хоць мы ніколі нічога не казалі пра чужыя законы і меры пакарання", — заявіў прадстаўнік "Талібана". Ён падкрэсліў, што талібы будуць "кіравацца ісламам, а законы будуць адпавядаць Карану".

Пасля таго, як ЗША заявілі аб вывадзе сваіх войскаў з Афганістана, рух "Талібан" разгарнуў маштабную аперацыю па ўсталяванні кантролю над краінай. 15 жніўня Талібы без бою ўвайшлі ў Кабул, а прэзідэнт Ашраф Гані пакінуў рэспубліку. У пачатку верасня прадстаўнікі руху заявілі, што ўзялі пад кантроль усю краіну і сфармавалі часовы ўрад.

Раней талібы казалі, што змяніліся, і што яны ўжо не тыя, хто кіраваў Афганістанам у 90-я гады. У пачатку верасня Euronews паспрабаваў ацаніць, наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі