Tallinn Music Week запрашае беларусаў

27-29 сакавіка 2014 года ў сталіцы Эстоніі пройдзе шосты штогадовы музычны шоукейс-фестываль Tallinn Music Week, якое кожны год збірае мноства музыкаў і спецыялістаў у галіне шоў-бізу з усяго свету.


Сёлета на 33 сцэнах форума выступіла больш за 200 артыстаў з двух дзесяткаў краін. Пры гэтым фестываль адкрыты для самай рознай музыкі — ад андэрграўнда і авангарда да поп-музыкі, рока, класікі і ўсіх магчымых іх спалучэнняў.


Галоўная мэта шоукейс-фэстаў (назва паходзіць ад англійскага слова “вінтрына”) — даць маладым музыкам магчымасць паказаць сябе і завязаць новыя міжнародныя кантакты.

Таксама ў межах Tallinn Music Week праходзіць канферэнцыя прадстаўнікоў музычнай індустрыі, якая збірае прадстаўнікоў рэкард-лэйблаў, паблішынгавых кампаній, канцэртных прамоўтэраў і арганізатараў фестываляў.


Зарэгістравацца для ўдзелу ў фестывалі можна на афіцыйным сайце. Для музыкаў выступ — бясплатны, а для астатніх акрэдытацыя, якая дазваляе наведваць усе мерапрыемствы фестывалю, у тым ліку канцэрты, лекцыі і майстар-класы, складае 100 еўра. Спецыяльная цана ў гэты перыяд для Беларусі — 70 еўра (неабходна ўвесці прома-код: EEBY14). Аплата банкаўскім пераводам. З 2 снежня кошт акрэдытацыі пачне расці і дасягне 250 еўра ў сакавіку.

Загалоўнае фота: delfi.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі