Рафаэль Варан аб'явіў, што скончыў кар'еру футбаліста
Рафаэль Варан
Рафаэль Варан аб'явіў, што скончыў кар'еру футбаліста. "Кажуць, што ўсё добрае некалі сканчваецца... Я прытрымліваюся самых высокіх стандартаў, я хачу выйсці моцным, а не проста трымацца за гульню", — напісаў ён у Instagram.
Варану 31 год. За сваю кар'еру ён быў гульцом нацыянальнай зборнай Францыі і разам з ёй у 2018-м стаў чэмпіёнам свету. Абаронца найдаўжэй выступаў за мадрыдскі "Рэал" — дзесяць гадоў. Пасля гуляў за "Манчэстар Юнайтэд", а апошнім клубам стаў італьянскі "Кома". У яго складзе Рафаэль Варан з'явіўся гэтым летам і ў першым жа матчы атрымаў траўму калена. Ён застанецца ў клубе, але пакуль невядома, якую пасаду будзе займаць. Варан абяцае расказаць неўзабаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.