Тарфяны пажар у Мінскім раёне ліквідавалі за суткі

Пра загаранне тарфянішча ў Мінскім раёне выратавальнікам 5 жніўня каля 17-й распавёў мясцовы жыхар. На месцы яны выявілі гарэнне торфу асобнымі ачагамі на плошчы 1 га, інфармуе БЕЛТА. Бліжэйшы населены пункт — вёска Каралёў Стан — знаходзіцца на адлегласці 1,5 км.

Сёння на месцы здарэння працуюць падраздзяленні МНС і работнікі лясной гаспадаркі. Пагрозы жыхарам населенага пункта няма.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі