“Тарпеда-БелАЗ” не змагло прайсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы
У матчы ў адказ беларусы згулялі з албанскім “Кукесі” ўнічыю — 0:0.
Другі матч праходзіў у Жодзіна з нязначнай гульнявой перавагай беларускага клуба, аднак забіць гол футбалісты “Тарпеда” так і не змаглі. Рэальныя шанцы зрабіць гэта былі толькі ў самым канцы матча.
Першую гульню ў Албаніі беларусы прайгралі з лікам 0:2, таму ў наступны раўнд праходзіць “Кукесі”. У Лізе Еўропы пакуль застаюцца толькі два клубы з нашай краіны: мінскае “Дынама” і салігорскі “Шахцёр”.