“Тарпеда-БелАЗ” прайграла албанскаму "Кукесі" ў Лізе Еўропы
Матч прайшоў у чацвер у Тыране.
Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” прайграла ў Тыране албанскаму "Кукесі" ў 1-м кваліфікацыйным раундзе футбольнай Лігі Еўропы — 0:2. Беларускі клуб гуляў слаба, наперадзе амаль нічога не атрымлівалася (аднойчы мяч патрапіў у перакладзіну). А вось гаспадары поля выкарысталі свае нешматлікія моманты, вызначыліся Жан Карыёка на 9-й хвіліне і Пеіч на 54-й.
Матч у адказ адбудзецца 9 ліпеня ў Жодзіне (пачатак а 19-й гадзіне).
Салігорскі “Шахцёр” сёння правядзе гасцявы матч 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы з “Гленавонам” у Паўночнай Ірландыі. Гэтая гульня пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу.