Тавары з замежных інтэрнэт-крамаў падаражэюць на 20%?

Тавары з замежных інтэрнэт-крамаў падаражэюць на 20%?

Замежныя інтэрнэт-крамы (Wildberries, AliExpress, Ozon і г. д.) у Беларусі хочуць абкласці падаткам на даданую вартасць. Гэта прадугледжвае новая рэдакцыя Падатковага кодэксу, якая з'явілася на сайце Мінфіна. Стандартная стаўка ПДВ у Беларусі — 20%. Няўжо менавіта на 20% могуць падаражэць тавары?

На сённяшні дзень беларускія крамы плацяць ПДВ пры продажу тавараў. Замежныя інтэрнэт-крамы пры электроннай дыстанцыйнай іх рэалізацыі не з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ. Новаўвядзенне накіравана на "выраўноўванне ўмоў падаткаабкладання ПДВ тавараў". Але як гэта будзе рэалізоўвацца, незразумела.

Папраўкі ў Падатковы кодэкс могуць пачаць дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі