Тайбаксёр Гуркоў загіпнатызаваў суперніка песняй “Тры янгалы” (відэа)
У суботу 27-га красавіка знакаміты беларускі баец праводзіў двубой з літоўцам Вайдасам Валанчусам.
Дзея адбывалася ў перапоўненай віленскай “Сіменс-Арэне”, дзе гуляе зборная Літвы па баскетболе. Пераможца трапляў у суперпапулярнае паўфінальнае Гран-пры K-1.
Віталь Гуркоў выходзіў на рынг пад кампазіцыю “Тры янгалы”, якую выконвае этна-трыа “Троіца”.
Замест таго, каб свісцець, трыбуны, пачуўшы магічны беларускі аўтэнтычны фальклор, нечакана змоўклі. У “Сіменс-Арэне” ўсталявалася абсалютная цішыня. Падобна на тое, што Гуркоў выйграваў псіхалагічную барацьбу. Супернік ужо з першага раўнда пачаў раскрывацца і прапускаць удары.
У выніку Віталь Гуркоў накаўтаваў Валанчуса каленам у галаву на пачатку другога раўнда.