Тайвань пашырыў абмежаванні на экспарт тавараў высокіх тэхналогій у РБ і РФ

Беларусь трапіла пад санкцыі Тайваня, каб не дапамагала Расіі іх абыходзіць

Беларусь трапіла пад санкцыі Тайваня, каб не дапамагала Расіі іх абыходзіць / pixabay.com

Тайвань пашырыў абмежаванні на экспарт тавараў высокіх тэхналогій у Беларусь і Расію. "Чорны спіс" павялічыўся на 45 пунктаў.

Міністэрства эканомікі Тайваня паведамляе, што абмежаванні ўводзяцца "з мэтай ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама каб перашкаджаць выкарыстанню тавараў высокіх тэхналогій у ваенных мэтах". Яны пачнуць дзейнічаць праз месяц.

У 2022-м Тайвань увёў санкцыі на пастаўку ў РБ і РФ камп'ютарнай тэхнікі, датчыкаў, лазераў, сканераў, аэракасмічных тавараў. Тады адзначалася, што Беларусь трапіла пад гэтыя эканамічныя санкцыі, каб не дапамагала Расіі іх абыходзіць.

У пачатку 2023-га Тайвань пашырыў на 52 пункты спіс высокатэхналагічных тавараў, якія трапляюць пад кантроль пры пастаўках у Беларусь і Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі