Тайвань пашырыў эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму
Колеры тайваньскага сцяга / pixabay.com
Міністэрства эканомікі Тайваня пашырыла спіс высокатэхналагічных тавараў, якія трапляюць пад кантроль пры пастаўках у Беларусь.
У яго дадаліся 52 пункты. Гэта найперш тавары, звязаныя з ядзерна-энергетычнымі рэчывамі, а таксама хімічнымі рэчывамі.
Пад забарону трапілі хімічныя рэчывы рыцын, канатаксіны, батулінічны таксін, трыфтарыд азоту, нітрат амонію, трыбутылфасфат і азотная кіслата, а таксама нержавеючая сталь асобных марак. Акрамя таго Тайвань увёў кантроль над пастаўкамі прадукцыі машынабудавання (у тым ліку на станкі з ЛПК), апрацоўчыя цэнтры, шліфавальныя станкі з ЛПК, электраразрадныя станкі і кантролеры.
Паўгода таму Тайвань увёў санкцыі на пастаўку камп'ютарнай тэхнікі, датчыкаў, лазераў, сканераў, аэракасмічных тавараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.