ТБМ патрабуе спыніць пераслед вязняў за ўжыванне беларускай мовы ў турмах

ТБМ патрабуе спыніць пераслед вязняў за ўжыванне беларускай мовы ў турмах

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім даслала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зняволеных сяброў ТБМ за ўжыванне беларускай мовы. Яна адзначыла, што гэта парушэнне дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, піша кіраўніца ТБМ у Фэйсбуку.

Анісім прапанавала "правесці тлумачальную работу ў сістэме МУС аб недапушчальнасці пераследу зняволеных за карыстанне дзяржаўнай беларускай мовай".

У якія менавіта ўстановы дасланыя лісты, Анісім не ўдакладніла. 

Экс-старшыня ТБМ Алег Трусаў дадаў, што ад дзеянняў уладаў, па яго падліках, пацярпелі больш за сотню сяброў арганізацыі. Сярод іх ён назваў Паўла Севярынца і памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка.

Радыё "Свабода" адзначае, што за беларускую мову ў магілёўскай турме пацярпеў, напрыклад, праваабаронца Валадар Цурпанаў. Яго двойчы каралі карцарам менавіта за тое, што размаўляе з ахоўнікамі па-беларуску. 

Яго жонка Ірына, якая бачылася з мужам 15 чэрвеня, зразумела з тлумачэнняў Валадара, што не ўсе супрацоўнікі турмы разумеюць беларускую мову, а некаторыя словы лічаць абразлівымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі