Тэлеграм-супольнасць — пра палітычныя рэпрэсіі супраць блогераў

Тэлеграм-супольнасць — пра палітычныя рэпрэсіі супраць блогераў

Тэлеграм-супольнасць Беларусі выступіла з заявай пра палітычныя рэпрэсіі супраць блогераў у нашай краіне. Адміністратары тэлеграм-каналаў асуджаюць "затрыманні і пераслед блогераў па надуманых падставах". Яны лічаць такія дзеянні ўладаў "помстай грамадзянскай супольнасці за самаарганізацыю".

У заяве адзначаецца, што "калі ўлады аб'яўляюць асвятленне вулічных пратэстаў дзеяннямі па арганізацыі масавых беспарадкаў, яны парушаюць Канстытуцыю РБ і пагражаюць базавым правам яе грамадзян". Адміністратары тэлеграм-каналаў патрабуюць вызваліць блогераў і спыніць крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненні іх. Таксама яны заклікаюць падтрымліваць затрыманых, незалежныя каналы, прытрымлівацца інфармацыйнай бяспекі.

За кратамі на сённяшні дзень знаходзіцца цэлая група блогераў і аўтараў тэлеграм-каналаў. Сярод іх — Ігар Лосік, Сяргей Спарыш, Сяргей Ціханоўскі, Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Уладзімір Цыгановіч. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб "падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі