Тэлетрансляцыі футбольнага матча "Дэбрэцэн" — БАТЭ не будзе
Барысаўчане сёння праводзяць у Венгрыі першую гульню 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Пачатак у 21.30 паводле беларускага часу. Інфармацыя пра тэлетрансляцыю была супярэчлівая. Гаварылася, што "ідуць перамовы", з'яўлялася паведамленне пра трансляцыю ў запісе, але яно не пацвердзілася.
Як інфармуе "Прессбол", намесніца галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" Аксана Маркоўская паведаміла, што дамовіцца з праваўладальнікамі аб узаемапрымальнай цане на паказ сустрэчы не ўдалося. Беларускія тэлеканалы не будуць трансляваць гэты матч.
Фота — Fotolia