Тэракт у Ерусаліме — ёсць загінулыя і параненыя

На месцы здарэння

На месцы здарэння / Reuters

Трое чалавек загінулі і шасцёра пацярпелі ў выніку тэракту са стральбой недалёка ад уезду ў Ерусалім. Пра гэта піша выданне The Times of Israel са спасылкай на экстранныя службы.

Тэракт адбыўся каля 7:40 на аўтобусным прыпынку недалёка ад уезду ў горад. Двое мужчын выйшлі з машыны і адкрылі агонь па людзях, якія чакалі грамадскі транспарт. У ізраільскай паліцыі кажуць, што абодва стралкі былі ліквідаваныя.

Ахвярамі гэтага тэракту зрабіліся дзве жанчыны, адной з іх было 24 гады, а таксама 73-гадовы мужчына. У бальніцы даставілі шасцёх чалавек. Трое з іх атрымалі цяжкія раненні, астатнія — у стане лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.

Адзначым, што гэты тэракт адбыўся пасля чарговага падаўжэння перамір'я паміж Ізраілем і ХАМАС. Напярэдадні, піша Reuters, прадстаўнікі абодвух бакоў казалі, што рыхтуюцца аднавіць баявыя дзеянні, бо перамовы аб вызваленні наступнай партыі закладнікаў зайшлі ў тупік. За папярэднія шэсць дзён перамір'я, паводле падлікаў Reuters, вызвалілі 97 закладнікаў. Іх мяняюць на затрыманых палестынцаў. У Газе, паводле звестак ізраільскіх вайскоўцаў, застаюцца яшчэ 145 закладнікаў.

Tеракт в Иерусалиме — есть погибшие и раненые
Нападнікі былі ліквідаваныя / Ліран Тамары

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі