Тэрарыст у Луцку стрэліў над галавой генерала паліцыі (відэа)

Тэрарыст у Луцку стрэліў над галавой генерала паліцыі (відэа)

З'явілася відэа, як тэрарыст у Луцку стрэліў над галавой генерала паліцыі Яўгена Коваля, які прыносіў ваду для закладнікаў у аўтобусе. Куля прайшла ў некалькіх дзясятках сантыметраў ад першага намесніка кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны. Адразу пасля стрэлу ён адышоў ад аўтобуса.

Здарэнне адбылося ва ўкраінскім горадзе 21 ліпеня. Раніцай 44-гадовы Максім Крывош, узброены пісталетам, аўтаматам і гранатамі, захапіў маршрутны аўтобус з 13 закладнікамі. Перамовы з ім працягваліся да вечара.  Ён патрабаваў, каб шэраг дзяржаўных дзеячоў, алігархаў запісалі відэа са словамі: "Я — тэрарыст у законе". І каб прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў глядзець фільм "Зямляне" 2005 года (дакументальны фільм пра эксплуатацыю жывёл людзьмі). Пасля вызвалення трох закладнікаў Зяленскі запісаў такі ролік. Тэрарыст тады вырашыў здацца і выйшаў з аўтобуса. Яго затрымалі. Пасля гэтага нечакана спецназ імітаваў "штурм", адбыўся выбух. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Максіма Крывоша чакае псіхіятрычная экспертыза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі