"Тэрарыст" Вячаслаў Маляйчук асуджаны на 22 гады калоніі

"Тэрарыст" Вячаслаў Маляйчук асуджаны на 22 гады калоніі

У Мінскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму Вячаславу Маляйчуку. Ён асуджаны на 22 гады калоніі строгага рэжыму. Ураджэнца Піншчыны прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку "падрыхтоўка і замах на акт тэрарызму", паведамляюць праваабаронцы.

26 сакавіка мінулага года МУС Беларусі заявіла, быццам прадухіліла тэракты ў Мінску і ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам. Нібыта іх рыхтаваў мужчына, які атрымаў заданне ад ініцыятывы экс-сілавікоў. Але апошнія якраз папярэджвалі пра небяспеку тэрактаў на Дзень Волі.

Затрыманы мужчына на міліцэйскім відэа казаў, што не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, а зрабіць выбуховую прыладу яго навучыў знаёмы з тэлеграм-чата. Судзілі ж Маляйчука аднаго. Пра саўдзельніка інфармацыі няма. Не дзіўна, што з'явілася версія пра правакацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі