Тэрэза Мэй назвала ўмову, пры якой Расію вернуць у G7

Тэрэза Мэй назвала ўмову, пры якой Расію вернуць у G7

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што Расію могуць вярнуць у G7, калі яна зменіць сваю пазіцыю наконт Крыму. Такая заява прагучала ў брытанскім парламенце, дзе прэм'ер-міністр выступала па выніках саміту "Вялікай сямёркі" ў Канадзе, перадае РБК

Мэй нагадала, што Расію перасталі запрашаць на саміты пасля незаконнай анэксіі Крыма. Па яе словах, пакуль афіцыйная Масква не зменіць свае паводзіны, будуць немагчымыя ўсялякія абмеркаванні па вяртанні Расіі за стол перамоваў.

Раней, каментуючы прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вярнуцца да фармату G8, Мэй нагадала, што акрамя Крыма да Расіі ёсць іншыя прэтэнзіі. У тым ліку, Вялікабрытанія мае прэтэнзіі па падзеях у Солсберы, дзе былі атручаныя былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Адказнасць за гэтае злачынства афіцыйны Лондан ускладае на расійскія спецслужбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі