"Тэрор" аб'явіў аб уваходжанні ў склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса

Байцы "Тэрора" / t.me/terrorbel
Байцы "Тэрора" / t.me/terrorbel

Батальён "Тэрор" аб'явіў аб уваходжанні ў склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса. Ён стане адным з асноўных яго падраздзяленняў. "Мы афіцыйна аб'ядноўваемся з праверанымі на поле бою беларускімі ваярамі і пашыраем нашыя шэрагі, дазваляючы беларускім добраахвотнікам стаць прафесійнымі ваярамі, што, відавочна, важна для будучыні беларускай нацыі", піша @terrorbel.

Батальён "Тэрор" існаваў у складзе беларускага палка Каліноўскага, але ў жніўні 2022-га выйшаў з яго складу і дзейнічаў як асобная адзінка. Падраздзяленне ваюе на фронце ва Украіне супраць расійскіх акупантаў.

Пра стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпуса было аб'яўлена 25 снежня. Відэазварот запісалі беларускія добраахвотнікі Ігар "Янкі" Янкоў, Андрэй "Бяссмяротны" Трацэўскі і Радзіён "Гена" Батулін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі