Тг-канал "Мая краіна Беларусь" абвясціў пра выхад з Infopoint

"Мая краіна Беларусь"

"Мая краіна Беларусь" / эмблема канала

З медыясеткі Infopoint выходзіць тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь". Галоўная прычына — адсутнасць фінансавання.

"Мая краіна Беларусь" і іншыя праекты, створаныя Сяргеем Бяспалавым, заяўляюць аб выхадзе з медыйнай структуры, якая раней называлася як Infopoint. Гэта адбылося з прычыны адсутнасці фінансавання, але нягледзячы на ​​гэта мы і надалей будзем працягваць змагацца з прапагандай лукашэнкаўскіх СМІ",гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

Сяргей Бяспалаў — беларускі блогер і палітычны актывіст. Акрамя праекта "Мая Краіна Беларусь" ён стварыў таксама "Вусы Лукашэнкі". Бяспалаў — экс-добраахвотнік палка імя Кастуся Каліноўскага. У 2024 годзе стаў дэлегатам Каардынацыйнай рады ад спісу "Незалежныя беларусы".

Infopoint — медыясетка, якая аб'ядноўвае шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў ды іншых медыяпраектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі