Беларусаў праз сацсеткі вярбуюць на вайну супраць Украіны

Рэклама ў расійскай сацсетцы

Рэклама ў расійскай сацсетцы / "Вконтакте"

У расійскай сацсетцы "Вконтакте" з'явілася рэклама, якая вярбуе грамадзян Беларусі на вайну супраць Украіны. Таргетаваны пост, накіраваны на беларускіх карыстальнікаў сацсеткі, заўважыў "Флагшток" 23 траўня.

Рэкламная старонка называецца "Служба паводле кантракту", у якасці лога выкарыстоўваецца афіцыйны беларускі герб. У рэкламе змяшчаецца заклік: "Ты з Беларусі? Дапамажы суседзям у барацьбе з праціўнікам!"

Пры гэтым "праціўнік" канкрэтна не называецца, але сама рэклама аформленая ў колерах расійскага сцяга.

Назва нашай краіны ў пасце падаецца правільна — "Беларусь", а не "Белоруссия", як звычайна пішуць расіяне.

За падпісанне кантракту абяцаюць аднаразовую выплату 450 тысяч расійскіх рублёў (каля 5 тысяч долараў). Спасылка ў пасце выводзіць на цэнтр рэкрутынгу адміністрацыі адной з суседніх з Беларуссю расійскіх абласцей. На сайце ёсць раздзел для замежнікаў.

Дарэчы, у беларускім заканадаўстве вярбоўка для ўдзелу ва ўзброеных канфліктах або ваенных дзеяннях, а таксама найміцтва з'яўляюцца крымінальнымі злачынствамі: артыкулы 132 (да 15 гадоў пазбаўлення волі) і артыкулы 133 КК (да 7 гадоў пазбаўлення волі) адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі