Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай

Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае

Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by

23 траўня ў вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёна, размешчанай за 7 км ад мяжы з Украінай, правялі вучэнні аб "часовым адсяленні насельніцтва", заўважыў "Флагшток".

Мэтай камандна-штабных і тактыка-спецыяльных вучэнняў называлася "атрыманне кіруючым складам эвакуацыйных органаў, персаналам сіл ДСНС навыкаў і ўменняў па выкананні эвакуацыйных мерапрыемстваў".

Паводле легенды вучэнняў, вёсцы Жмурнае пагражаў лясны пажар. Таму для вяскоўцаў арганізавалі эвакуацыю і часовае размяшчэнне ў гатэлі "Убарць", ім забяспечылі харчаванне і рэчавае забеспячэнне.

У рэпартажы раённай газеты гаворыцца, што ў вучэнні ўдзельнічалі каля 20 чалавек. Спярша па гучнай сувязі абвясцілі? "Усім жыхарам пакінуць свае памяшканні і спакойна, без панікі, выйсці на вуліцу". Потым медыкі вымяралі вяскоўцам ціск і пульс, людзей пасадзілі ў аўтобус і адправілі ў гатэль. Эвакуацыю правялі прыкладна за паўгадзіны.

Як бачна па апублікаваных фатаграфіях, вайскоўцы ў эвакуацыі ўдзел не прымалі.

Дарэчы, адсяленні прыгранічных населеных пунктаў пад пагрозай баявых дзеянняў сёння практыкуюцца як у Расіі, так і ва Украіне.

Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by
Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by
Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by
Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by
Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by
Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі