Топ-5 навін: 23 лютага
Таварыства аховы помнікаў звярнулася ў КДБ наконт будоўлі ў Курапатах
Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч тлумачыць зварот тым, што падазрае прыкметы карупцыйнай схемы пры будаўніцтве. Таксама зварот накіраваны ў Галоўбудэкспертызу з мэтай праверыць працэдуры праектавання і выдачы заключэння на праектную дакументацыю.
Вечарам 23 лютага ў абарону Курапатаў выйшлі мясцовыя жыхары. Вядоўцам спантаннага мітынгу выступіў Павел Севярынец. Людзі выступаюць супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра каля Курапатаў. Адна з мясцовых жыхарак паведамліла, што з чатырох навакольных дамоў сабрана 800 подпісаў супраць будаўніцтва. Яшчэ адзін з выступоўцаў заклікаў пісаць лісты на сайт Мінгарвыканкама.
Напярэдадні ноччу на лагер абаронцаў Курапатаў быў здзейснены напад.
У новую вайсковую частку ўжо прыбыла першая група падрыхтаваных вайскоўцаў-кантрактнікаў, афіцэраў і прапаршчыкаў. А жаўнераў тэрміновай службы туды прымаць не спяшаюцца, паколькі для іх яшчэ няма "баявой работы".
Тым часам прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выступіла з заявай, што беларуская АЭС каля Астраўца з'яўляецца геапалітычным праектам Расіі, накіраваным супраць Літвы.
У сувязі з гэтым у два разы знізіўся экспарт паслуг канцэрна "Белнафтахім". Падзенне склала 21,2 млн долараў.
У Эквадоры "Беларуснафта" займаецца геолагаразведкай і распрацоўкай радовішчаў нафты; сейсмаразведачнымі работамі, апрацоўкай і інтэрпрэтацыяй дадзеных, свідраваннем і капітальным рамонтам свідравін.
Выстава размешчана ў дзвюх залах: у першай — калекцыя князя Мацея, у другой — збор музея, у якім захоўваюцца партрэты сям'і Радзівілаў, кнігі з бібліятэк магнатаў а таксама дакументы, якія тычацца нацыяналізацыі нясвіжскай калекцыі Радзівілаў Саветамі у 1939 годзе. 26 лютага ў 18.00 у музей завітае сам уладальнік калекцыі князь Мацей Радзівіл.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 23 лютага на ваенным аэрадроме ў Бабруйску. Пацярпелых пры здарэнні няма. Самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома. Прычыны ўзгарання расследуюцца.