Топ-5 навін: 24 лютага
"Мы жывём “Народным альбомам”, укладваем у яго сваю душу"
Праз дзесяць гадоў негалоснай забароны “Народны альбом” вяртаецца на айчынную сцэну. Апошні раз канцэрт "супольнага музычнага праекта" праходзіў у сталічным клубе “Фартуна” у 2007 годзе.
Доўгачаканы канцэрт у беларускай сталіцы праходзіць у Прайм Холе.
"Буду ляжаць, пакуль не здохну", — заявіў Сяргей Пальчэўскі.
Іншага шляху спыніць будаўніцтва каля мемарыяльнага комплексу ён не бачыць. Спачатку Пальчэўскі ляжаў у дажджавіку на халоднай і мокрай зямлі, пасля яму падклалі гумовы дыванок.
Ад іншай дапамогі прысутных хлопец адмовіўся.
Аднак прыблізна ў палову на шостую на месца прыехалі міліцыянеры ў цывільным і ратавальнікі.
Людзі ў цывільным спрабавалі яго затрымаць і занесці ў мікрааўтобус. Аднак іншыя абаронцы Курапатаў кінуліся яго абараняць. Адбылася сутычка. У выніку, Сяргей Пальчэўскі застаўся на волі.
Сямашка: Мы павінны дамагчыся істотнага зніжэння цаны на прыродны газ
віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка
Рашэнні наконт расійскага газу прынятыя і цяпер чакаюць узгаднення на палітычным узроўні.
З такой заявай перад журналістамі выступіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.
Па яго словах, дэталі гэтых рашэнняў раней агучваў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
Фота: БЕЛТА
Старшыня АГП ўпершыню выйграў палітычную справу
лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
Анатоля Лябедзьку абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў акцыі 20 снежня 2016 года каля Адміністрацыі прэзідэнта. Але доказаў таго, што Лябедзька сапраўды, як напісана ў пратаколе, выкрыкваў нейкія лозунгі і размахваў рукамі, прадставіць не здолелі. Апроч сведчанняў двух АМАПаўцаў.
Адбылося гэта пасля аварыі знішчальніка Міг-29. 23 лютага пры разгоне па ўзлётна-пасадачнай паласе ў ваеннага самалёта загарэўся рухавік. Самалёт узляцець не паспеў. Мінабароны не пацвярджае і не абвяргае звестак наконт прыпынення палётаў.