Топ-5: навіны 6 чэрвеня

Топ-5: навіны 6 чэрвеня

Эксперт: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800 долараў за метр

Кошты на кватэры ў Мінску працягваць падаць. На сённяшні дзень у сярэднім квадрат жылля ў беларускай сталіцы каштуе каля тысячы долараў. Для параўнання яшчэ два гады таму гэтая сума была на 30% вышэй.

Пры гэтым эксперты прагназуюць, што кошты на кватэры будуць паступова зніжацца і надалей. Прынамсі да канца года. Прычым гаворка ідзе і пра новабудоўлі, і пра другасны рынак жылля.

Топ-5: навіны 6 чэрвеня

Графіціста Алега Ларычава аштрафавалі на 690 рублёў за нецэнзурную лаянку. Такі прысуд у аўторак вынессуд Кастрычніцкага раёна Мінска. Прычым судовае пасяджэнне прайшло без графіціста.

Нагадаем, што Ларычава і яго сяброўку Ганну Новік затрымалі ў ноч на 3 чэрвеня. Пры сабе маладыя людзі мелі трафарэт з сімвалам “Белага легіёна” і балончыкі з фарбай.

Выходныя яны правялі за кратамі. А 5 чэрвеня суд аштрафаваў Ганну Новік на 230 рублёў. А вось Ларычава ў панядзелак адпусцілі да абвяшчэння прысуду. А на наступны дзень аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

Топ-5: навіны 6 чэрвеня
Сяргей Помазаў і міліцыянт, які прыйшоў да яго ў дом

Днямі ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім начальнік веткаўскай міліцыі прыйшоў з праверкай у дом мясцовага жыхара і атрымаў нечаканы і, што важна, абсалютна абгрунтаваны адпор.

На відэазапісе бачна, як адзін з кіраўнікоў веткаўскай міліцыі Аляксандр Кошман зайшоў у дом Сяргея Помазава. Аднак гаспадар папрасіў у праваахоўніка растлумачыць прычыны начнога візіту. На што міліцыянт адказаў, што “дзверы ў доме былі адчыненыя”, і ён вырашыў зайсці праверыць дакументы.

Пасля гэтых словаў мужчына эмацыйна заявіў, што выставіць рахунак міліцыянту за тое, што ён ходзіць у брудных ботах па яго доме. Пасля 10 хвілін спрэчкі праваахоўнік выйшаў з дома, але паабяцаў вярнуцца.

Топ-5: навіны 6 чэрвеня
Фота: ria.ru

6 чэрвеня ў Брэсцкім раёне пачалося сумеснае беларуска-расійска-сербскае ваеннае вучэнне “Славянскае братэрства-2017”. Яно праходзіць на палігоне “Брэсцкі” і на ўчастку ракі Мухавец.

Агулам у ім бяруць удзел 750 байцоў. Гэта 400 беларускіх і 300 расійскіх дэсантнікаў, а таксама 50 спецназаўцаў з Сербіі.

Топ-5: навіны 6 чэрвеня
Фота: Fotolia

Больш за чвэрць насельніцтва Беларусі пакутуюць на атлусценне. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле даследавання, якое правяло беларускае ведамства сумесна з Сусветнай арганізацыяй здароўя, атлусценне выявілі ў 42% мужчын і ў 62% жанчын. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі