Топ за тыдзень: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800$ за метр?

Топ за тыдзень: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800$ за метр?

Эксперт: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800 долараў за метр

Цэны на кватэры ў Мінску працягваюць падаць. На сённяшні дзень у сярэднім квадрат жылля ў беларускай сталіцы каштуе каля тысячы долараў. Для параўнання, яшчэ два гады таму гэтая сума была на 30% вышэйшай.

Пры гэтым эксперты прагназуюць, што цэны на кватэры будуць паступова зніжацца і надалей. Прынамсі, да канца года. Прычым гаворка ідзе і пра новабудоўлі, і пра другасны рынак жылля.

Топ за тыдзень: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800$ за метр?
Фота: sb.by

Жанчыну, якая зняла на відэа жорсткае затрыманне ў мінскім метро, аштрафавалі на 230 рублёў. 7 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна пакараў Людмілу С. за “нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы”.

Раніцай у сераду, калі жанчына ішла на працу, яе спынілі трое міліцыянтаў. Яны і павезлі жанчыну ў суд.

Нагадаем, што відэаролік, на якім ахоўнікі метрапалітэна і міліцыянты ўшасцёх затрымалі маладога чалавека, выклікаў вялікі рэзананс у інтэрнэце. Па версіі міліцыі, малады чалавек быў нецвярозы, а калі яго спрабавалі адвесці ў пакой міліцыі, ён зламаў нос праваахоўніку.

Топ за тыдзень: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800$ за метр?

Графіціста Алега Ларычава аштрафавалі на 690 рублёў за нецэнзурную лаянку. Такі прысуд у аўторак вынес суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Прычым судовае пасяджэнне прайшло без графіціста.

Нагадаем, што Ларычава і яго сяброўку Ганну Новік затрымалі ў ноч на 3 чэрвеня. Пры сабе маладыя людзі мелі трафарэт з сімвалам “Белага легіёна” і балончыкі з фарбай.

Выходныя яны правялі за кратамі. 5 чэрвеня суд аштрафаваў Ганну Новік на 230 рублёў. А вось Ларычава ў панядзелак адпусцілі да абвяшчэння прысуду. А на наступны дзень аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

Топ за тыдзень: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800$ за метр?
Фота: greenbelarus.info

Следчы камітэт пацвердзіў, што міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута адхілены ад пасады. Ён праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб службовым падлогу.

Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Па яго словах, чыноўніка пакуль вырашылі не затрымліваць.

Топ за тыдзень: Жыллё ў Мінску неўзабаве будзе каштаваць па 800$ за метр?
Кадр з відэа

9 чэрвеня Мурада Амрыева перадалі чачэнскай паліцыі. Спартоўца адразу павезлі ў Грозны “для дачы паказанняў”. Прычым бацькі Амрыева раней заяўлялі, што там яму пагражае смяротная небяспека.

Нагадаем, што чэмпіёна свету па змяшаных адзінаборствах Мурада Амрыева затрымалі ўвечары 7 чэрвеня на беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля спартоўца адправілі ў Добруш. Адтуль яго перадалі паліцыі Расіі, дзе Амрыева падазраюць у выкарыстанні падробленага пашпарту.

Аднак праваабаронцы лічаць, што спартоўца пераследуюць за яго заявы пра катаванні ў чачэнскай паліцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі