Трагедыя ў Ізраілі: ЦАХАЛ забіў траіх закладнікаў, прыняўшы іх за пагрозу

Сектар Газа, фота ілюстрацыйнае 

Сектар Газа, фота ілюстрацыйнае  / twitter.com/idfonline/

Вайскоўцы ЦАХАЛ забілі траіх закладнікаў у Газе, прыняўшы іх за пагрозу, піша ВВС. Сталі вядомыя імёны загінулых: гэта Йотам Хаім, Самер Талалка і Алона Шамриз.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў гэтыя смерці невыноснай трагедыяй.

У Тэль-Авіву прайшлі дэманстрацыі з заклікамі да ўрада Ізраіля зрабіць больш для вяртання дадому закладнікаў з Газы. Дэманстранты заклікалі ізраільскі ўрад правесці перамовы з нагоды вызвалення палонных, якіх утрымлівае ХАМАС.

Ізраільскі наступ у сектары Газа працягваецца: жыхары паведамляюць пра баявыя дзеянні на поўначы, у цэнтры і на поўдні сектара.

ХАМАС уварваўся ў Ізраіль 7 кастрычніка, забіўшы 1200 чалавек і ўзяўшы 240 закладнікаў. Да гэтага моманту пры последничестве Катара, Егіпта і з дапамогай ЦВУ атрымалася вызваліць 110 чалавек.

Міністэрства аховы здароўя Газы, якім кіруе ХАМАС, паведамляе, што ад пачатку вайны ў анклаве загінула больш за 18,7 тыс. чалавек і яшчэ 50 тыс. атрымалі параненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі