Трамп адмяніў візіт у Польшчу, там ён планаваў сустрэцца з Зяленскім
Дональд Трамп адмяніў візіт у Польшчу, дзе ён мусіў паўдзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных угодкам пачатку Другой сусветнай вайны. Таксама амерыканскі прэзідэнт планаваў сустрэцца ў Варшаве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Трамп патлумачыў сітуацыю неабходнасцю быць у сваёй краіне — на яе паўднёвыя штаты мусіць абрынуцца магутны ураган. Замест прэзідэнта ЗША ў Польшчу паедзе віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс, інфармуе hromadske.ua.
Вядома, што Дональд Трамп асабіста патэлефанаваў прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду з прабачэннямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.